Ганаровая варта з бел-чырвона-белымі сцягамі (Фотафакт)


У польскім горадзе Вышкаве бел-чырвона-белы сцяг прызнаны афіцыйным.

Вышкаў месціцца побач з трасаю Беласток–Варшава за 50 км ад польскай сталіцы. Горад мае прыблізна 30 тысячаў жыхароў. Бел-чырвона-белы – афіцыйны сцяг гораду. Такія ж колеры мае і герб.

Першая згадка пра Вышкаў – 1203 год, магдэбургскія правы атрымаў у 1502-м. Перад падзеламі Рэчы Паспалітай быў рэзідэнцыяй плоцкіх біскупаў. Падчас савецка-польскай вайны ў Вышкаве быў Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы (марыянеткавы ўрад Польскай Савецкай Рэспублікі).



Pokaż Bez tytułu na większej mapie

АК, belsat.eu

Стужка навінаў