Хто такія партызаны і чым яны займаліся?


“Радзіму нашу бясплатна абаранялі”, – адзін з варыянтаў адказу.

Журналісты распыталі жыхароў Менску, хто такія партызаны і чым яны займаліся ў гады Другой сусветнай вайны. “Нашую Радзіму абаранялі. Жылі ў лагерах вайскоўцаў, спецыяльна адведзеных. Падчас вайны яны жылі амаль усюды, а зараз, напэўна, у гарнізонах рыхтуюцца”, – гаворыць адзін з рэспандэнтаў.

{movie}Хто такія партызаны і чым яны займаліся?|right|10608{/movie}

“Гэта воіны ад народу, якія не былі ў арміі, але вялі ваенныя дзеянні. Фішка партызанаў у тым, што яны вялі атакі адзінкавыя і тайныя”, – гаворыць іншы жыхар Менску.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

МЛ, відэа БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары