У СССР інваліды пасля вайны яшчэ 20 гадоў жабравалі ў цягніках


Ветэранаў ператварылі ў ідэалагічную зброю толькі ў 1960-я, калі іх стала значна меней. Пра значэнне Другой сусветнай вайны для беларусаў гісторык Уладзімір Ляхоўскі распавядае ў “Размове Жбанкова”.

Госць праграмы перадусім адзначае, што дата 9 траўня глыбока ўкаранілася ў свядомасці беларусаў і мае хутчэй трагічны, чым святочны кантэкст. Краіна панесла велізарныя чалавечыя, эканамічныя і культурныя страты. Насельніцтва аднавілася толькі ў 1970 годзе.

Уладзімір Ляхоўскі нагадвае, што афіцыйна Дзень Перамогі пачалі святкаваць з 1964 года. “Я памятаю часы, калі па электравіках хадзілі інваліды вайны, і дзяржаве яны былі непатрэбныя. Толькі праз некаторы час, калі спатрэбіўся гэты прапагандысцкі ідэалагічны рэсурс, у гэтай якасці пачалі выкарыстоўваць ветэранаў, якіх стала значна меней”.

Гісторык кажа, што яму не падабаецца падзел на “нашых” і “ворагаў”, бо “ў гісторыі ўсё перакручана: гэта вайна”. У якасці прыкладу ён прыводзіць адну са шматлікіх гісторыяў: пра беларуса-антысаветчыка, якога палякі асудзілі на 12 гадоў як агента НКВД і пасадзілі ў лагер у Бярозе-Картузскай, дзе ён як лекар выратаваў дзясяткі чалавек ад эпідэміі. Калі немцы напалі на Польшчу ў 1939-м, ён перайшоў на бок польскага антыфашысцкага падполля, у 1942-м загінуў у Аўшвіцы. Дык на чыім ён быў баку?

{movie}Уладзімір Ляхоўскі ў “Размове Жбанкова”|right|10604{/movie}

Паводле Уладзіміра Ляхоўскага, для беларусаў галоўнае ў гэтай вайне было выжыць, захаваць нацыю.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў