Лукашэнка на свяце Перамогі: самалётаў у нас будзе столькі, колькі трэба!


Цэнтральная падзея святкавання Дня Перамогі – ўрачыстае шэсце ветэранаў у Менску. Яго Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў разам з Колем і касманаўтам Алегам Навіцкім. У святочнай прамове кіраўнік Беларусі распавёў, чаго чакаць ад ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй.

11:30 – 11:45

Прамаўляе Аляксандр Лукашэнка. У тэксце ён узгадвае пра “тых, хто пастаянна спрабуе перагледзець гісторыю, прынізіць значэнне гераічнай барацьбы савецкіх людзей, ачарніць партызанскі рух, рэабілітаваць фашысцкіх катаў і асабліва іх прыслужнікаў”. Паводле кіраўніка Беларусі, карычневую чуму ўзрасцілі сусветныя дзяржавы і самі першыя сталі яе ахвярамі. Узгадваючы ролю беларусаў, прэзідэнт працытаваў чамусьці Аляксандра Неўскага: “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне”.

Самалётаў будзе столькі, колькі трэба

“Хтосьці на Захадзе не можа змірыцца з тым, што Беларусь не стала бананавай рэспублікай, якая танчыць пад дудку еўрапейскіх дэмакратаў. Уздоўж нашых межаў лятаюць ваенныя самалёты НАТА, ствараюцца ваеннныя базы”. “Нас душаць санцкыямі, паліваюць брудам паклёпу”.

{movie}Лукашэнка: нас душаць санкцыямі, паліваюць брудам паклёпу!|right|10606{/movie}

“Наша дзяржава фарміруе ваенную дактрыну выключна зыходзячы з прынцыпаў абароннай дастатковасці і стратэгічнага стрымлівання патэнцыйнай агрэсіі. Магістральны накірунак нашага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы – узаемадзеянне з брацкай Расеяй. Улічваючы новыя выклікі і пагрозы нашай бяспецы, мы імкнемся ўмацаваць сістэму супрацьпаветранай абароны, каб забяспечыць нетыкальнасць межаў дзяржавы і яе суверэнітэту. Новыя комплексы і самалёты – гэта выключна абаронная зброя, і мы будзем мець іх столькі, колькі неабходна для бяспекі нашай дзяржавы. Ваенныя дактрыны Беларусі і Расеі не лічаць прыймальнымі перспектывы вайны. Чужых земляў нам не трэба, але свае будзем берагчы, навучаныя досведам мінулых пакаленняў і сучаснымі трагічнымі падзеямі”.

{movie}Лукашэнка: будзем мець самалётаў і комплексаў столькі, колькі трэба!|right|10607{/movie}

11:15

Калона падыйшла да Плошчы Перамогі. Удзельнікі займаюць месцы. Аляксандр Лукашэнка з Колем и Алегам Навіцкім ускладаюць вянкі да манумента Перамогі.



11:00


Распачалося святочнае шэсце. Яго ўзначальвае Аяксандр Лукашэнка з Колем, чальцамі ўраду і расейскім касманаўтам беларускага паходжання Алегам Навіцкім. Ветэранаў вайны рассадзілі ў 12 аўтамабіляў УАЗ. Шэрэнга з 90 курсантаў Менскага дзяржаўнага авіяцыйнага коледжа нясуць траўрную гірлянду з яловых лапікаў з уплеценымі кветкамі. Карэспандэнт дзяржащнага тэлеканала “Беларусь 24” з запалам распавядае пра акцыю “Спасибо деду за Победу”, у межах якой аўтамабілі размалёўваюць лозунгамі “За Минск!” и “За Сталинград!”.

Пасля шэсця пачнуцца агульнагарадскія гулянні ды іншыя святочныя імпрэзы. Сярод найболей яркіх – адкрыццё фестывалю вулічных тэатраў на пешаходнай вуліцы Карла Маркса. У ім возьмуць удзел вулічныя тэатральныя калектывы з Беларусі, Расеі, Украіны ды Польшчы.

Паводле дадзеных Міністэрства працы і сацабароны, за апошні год колькасць ветэранаў Другой сусветнай вайны паменшылася ў Беларусі на 5 тысячаў чалавек. Цяпер у краіне 25,3 тысячы ветэранаў і 17 685 удзельнікаў вайны. Яшчэ 34,2 тысячы чалавек лічацца пацярпелымі ад наступстваў вайны – гэта былыя вязні фашызму, сямейнікі вайскоўцаў, загінулых у гады вайны, інваліды з дзяцінства з прычыны атрыманых раненняў, кантузіі, калецтваў і да т. п.



Сёлета традыцыйная грашовая дапамога дзяржавы да Дня Перамогі ветэранам не выплачвалася. Як растлумачыў на прэс-канферэнцыі 7 траўня намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак, разовыя грашовыя выплаты для ветэранаў рыхтуюцца налета – да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

МЛ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў