Навошта Лукашэнку запрашэнне ў Вільню?


Патрабуючы ад ЕЗ запрашэння для Лукашэнкі, афіцыйны Менск можа намякаць на вызваленне палітвязняў, заўважыў у “Гарачым каментары” палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Менск разлічвае, што запрашэнне на ўдзел у лістападаўскім саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні накіруюць на імя Аляксандра Лукашэнкі, а беларускі бок сам вырашыць, хто будзе браць удзел ад краіны ў сустрэчы. Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро падчас дыскусіі ў Берліне 7 траўня.
{movie}”Гарачы каментар”: Класкоўскі пра запрашэнне Лукашэнкі ў Вільню |right|10594{/movie}
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што заява беларускага дыпламата – гэта спроба паглядзець на рэакцыю Еўропы. «З аднаго боку, нібыта можна падумаць, што Менск шантажуе, бо нельга нават і марыць пра тое, каб Лукашэнка паехаў у Вільню на саміт, калі не будуць вызваленыя каля дзесятка чалавек, якія знаходзяцца ў спісе палітзняволеных», – падкрэсліў спадар Класкоўскі. З іншага боку, лічыць адмысловец, гэта можа быць намёк на тое, што некаторых палітвязняў сапраўды могуць вызваліць.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/vR7pgIuCx3M

Глядзі таксама
Каментары