Плакаты, якія абуджаюць ваярскі дух беларусаў. Навіны культуры


У кнігарні паступіў набор плакатаў, які паўнавартасна можна назваць лікбезам з гісторыі Беларускага войска. На 28-мі паштоўках фармату А4 выяўленыя славутыя военачальнікі ды палкаводцы. Імёны некаторых з іх незаслужана адышлі ў нябыт.

Калі імёны князёў Альгерда ды Вітаўта яшчэ распазнавальныя, то пра некаторых герояў ваенных падзеяў сучасным беларусам вядома няшмат. Таму наўпроставая мэта праекту – папулярызацыя беларускай ваеннай гісторыі, з акцэнтам на слове “беларуская”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (08.05.2013) |right|10593{/movie}

СЯРГЕЙ БАХУН, МЕНЕДЖАР ПРАЕКТУ:

“У школах, у вайсковых гарнізонах, у ваенкаматах вісяць плакаты суворавых, данскіх, кутузавых – людзей не з нашай зямлі. І мы зрабілі набор плакатаў беларусаў, адметных у вайсковай справе, якія могуць выкарыстоўвацца у школах, у вайсковых гарнізонах, у ваенкаматах, а таксама як сувенір”.

За якасць такога сувеніру чырванець не давядзецца, не кульгае і пазнавальнасць плакатаў. З іх можна даведацца кароткую біяграфію герояў ды іхныя асноўныя заслугі перад Бацькаўшчынаю.

ВІТАЛЬ ЧЫРВІНСКІ, ПАДПАЛКОЎНІК ЗАПАСУ, ГІСТОРЫК:

“Мы паспрабавалі аб’яднаць тое, што немагчыма аб’яднаць: нашыя суседзі – ворагі, якія на полі бітвы змагаліся адзін супраць аднаго. Але яны нашыя, людзі не павінныя забывацца пра іх”.

Героямі плакатаў зрабіліся дзеячы з тысячагадовага перыяду – ад Усяслава Чарадзея да дэсантніка нумар 1 Васіля Маргелава.

Іншыя тэмы: калекцыю сваіх партрэтаў у Магілёў прывез расейскі мастак Аляксандр Шылаў. Фільм “Жыве Беларусь!” – цалкам і ў добрай якасці – можна паглядзець на “YouTube”. Агляд кінапрэм’ераў.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў