Памідораў: Фільм «Жыве Беларусь!» у савецкія часы назвалі б масаваю «чарнухаю»


Аўтары фільму не змагаліся за тое, каб зваліць дыктатуру, ці за нейкія палітычныя рэчы, падкрэсліў шоумэн Аляксандр Памідораў.

{movie}”Размова Жбанкова”: Аляксандр Памідораў пра фільм “Жыве Беларусь!” |right|10591{/movie}

Музыка лічыць, што ў фільме «Жыве Беларусь!» прысутнічае пафас ахвярнасці людзей, якія адчуваюць сябе беларусамі ды хочуць размаўляць па-беларуску, а ім не даюць гэтага рабіць. «Для нас гэтая праблема не так відавочная, бо мы сутыкаемся з ёю кожны дзень, і яна для нас – як паветра», – зазначыў музыка. На ягоную думку, шмат якія беларускія праблемы, узнятыя ў фільме (да прыкладу, моўнае пытанне), могуць прывабіць увагу замежнікаў і глыбей пазнаёміць іх са спецыфікаю Беларусі.

Гэта цалкам нармальнае еўрапейскае кіно як для беларусаў, так і для замежнікаў, мяркуе Аляксандр Памідораў.

Фільм «Жыве Беларусь!» з сённяшняга дня цалкам і ў добрай якасці можна паглядзець у сеціве. Стужку, знятую паводле матываў армейскага жыцця Франака Вячоркі, змясціў на канале «YouTube» «dranik belarus». Пакуль гэта адзіная магчымасць пабачыць фільм, афіцыйна забаронены ў Беларусі.

{movie}Фільм “Жыве Беларусь!” ад карыстальніка youtube.com – dranik belarus |right|10592{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў