Цыркавы мядзведзь-раварыст разадраў малпу


Жахлівы выпадак адбыўся падчас шоу ў Шанхайскім цырку. Дрэсаваны чорны мядзведзь катаўся на ровары па коле разам з дзвюма малпамі. На адным з паваротаў мядзведзь дагнаў адну з мартышак і накінуўся на яе.

{movie}Аматарскае відэа |right|10590{/movie}

Вясёлыя крыкі дзяцей, якія назіралі за выступам, хутка сціхлі. Дрэсіроўшчыкі спрабавалі адцягнуць малпу ад драпежніка і нават білі яго палкамі, аднак мядзведзь ужо ўчапіўся ў яе ікламі ды кіпцюрамі. Другая малпа ўцякла з арэны.

фота Daily mailфота Daily mailГэты шанхайскі забаўляльны парк вядомы сваймі здзекамі з жывёлінаў. Так, у 2006 годзе «Daily Mail» апублікавала здымкі гэтак званай «Звярынай алімпіяды». Спачатку слон запальваў «алімпійскую» паходню, пасля пачыналіся гульні. Жывёліны прабягалі розныя дыстанцыі з перашкодамі, а цвіком праграмы была «баксёрская» бойка кенгуру з клоўнам. Гэткія двубоі ладзіліся і з удзелам мядзведзяў.

У Кітаі ўвогуле не толькі няма пакарання за здзек над жывёлінамі, але не існуе нават закону аб іх абароне.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў