Дзеля падтрымання нараджальнасці у 2011–2015 гадах плануецца накіраваць Br 9 трлн


Заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў
Міністр адзначыў, што ў межах гэтай сумы прадугледжваецца павелічэнне аднаразовых выплатаў пры нараджэнні дзяцей, а таксама фінансавае падтрыманне на будову жытла.
Мэтаю праграмы падтрымання нараджальнасці будзе стабілізацыя колькасці насельніцтва на ўзроўні 9,4 мільёна чалавек – праз матэрыяльнае падтрыманне нараджэння двух і болей дзяцей у сям’і.
У сваю чаргу міністр фінансаў Андрэй Харкавец прапанаваў адмовіцца ад канкрэтнай сумы штомесячнай дапамогі для бацькоў з дзіцём ва ўзросце да трох гадоў.
“Міністэрства фінансаў разглядае пытанне фінансавага забеспячэння падтрымання нараджальнасці з пазіцыі стымулявання гэтых працэсаў. Але ўсталяваны ў праграме ўзровень дапамогі 35–40% ад сярэдняй зарплаты не вырашае пастаўленай задачы”, – упэўнены міністр.
Паводле ягонага меркавання, для сем’яў з высокімі прыбыткамі гэта не будзе стымулам, а прывядзе толькі да растраты бюджэту. Мінстр лічыць, што неабходна вызначыць стратэгічную задачу: павялічэнне дапамогі замест вызначэння фіксаванай велічыні.
На гэта міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна адказала, што “павялічэнне штомесячнай дапамогі да 35–40% улічвае фінансавыя магчымасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва”. “На большае разлічваць не можам, але на меншае не маем права”, – падкрэсліла міністр.
belsat.eu
Стужка навінаў