Суздальцаў: Хацелася б, каб беларусы не здзіўляліся, калі палітычная сітуацыя будзе рэзка мяняцца


https://youtu.be/HVAaukRYPSA
Расейскі палітолаг сцвярджае, што стан Лукашэнкі пагаршаецца і таму можна чакаць імклівых зменаў. Гэта не першы такі дыягназ, але вось ужо як 19 гадоў Беларусь жыве пры адным кіраўніку. Між тым, паводле эксперта, мы даўно спыніліся на пункце застою.
{movie}Андрэй Суздальцаў у “Гарачым каментары”|right|10576{/movie}
Сістэма вычарпала свае матэрыяльныя рэсурсы. Эканоміка кіруецца адміністрацыяй, яе прадукты не адпавядаюць нашым патрабаванням. Адсюль выснова – катастрофы не пазбегнуць. Калі яшчэ дадаць падзенне даверу да органаў кіравання і траўлю ўладаю ўласнай вертыкалі, карціна становіцца зразумелаю, але ці не надта схематычнаю. Рэжымы часта трымаюцца на іррацыянальных чынніках. Яшчэ ніводная дыктатура не трывала вечна. Але хіба шмат каго хвалюе пытанне: дык калі ж?

Паводле самога палітолага, пад “пагаршэннем стану” ён меў на ўвазе менавіта фізіялагічны аспект.

“Гэты чалавек вельмі хворы і ў любы момант можна чакаць няшчасця. Гэта ў любым выпадку няшчасце – як бы ні казалі: палітычны вораг, праціўнік, але гэта няшчасце. Я хацеў бы, каб народ Беларусі гэта разумеў і не здзіўляўся, калі сітуацыя будзе рэзка змяняцца – літаральна цягам хвілінаў. Гэты чалавек сябе надарваў – і фізічнымі заняткамі, і здаровым ладам жыцця – гэта трагедыя, якая натуральна паўплывае на лёс дзяржавы”, – зазначае Андрэй Суздальцаў.

Да таго ж, нельга забывацца і на законы існавання аўтарытарных рэжымаў, які з пэўнымі мясцовымі асаблівасцямі існуе ў нашай краіне. Перадусім гэта няўстойлівая і неэфектыўная эканамічная мадэль: у выпадку Беларусі – гэта існаванне на датацыях суседняй краіны. Адмысловец мяркуе, што патрэба ў іх толькі расце і для нармальнага існавання Лукашэнку трэба $ 18–19 млрд на год. А Расея не выказвае жадання ажно ў такой ступені падтрымліваць свайго саюзніка.

Палітычная стабільнасць таксама парушаная – нават сярод “вертыкалі” расце незадаволенасць. “Тут як у апошнія месяцы жыцця Сталіна – усе стаміліся. Усе хочуць, каб было паспакайней, легалізаваць свае капіталы. Вядома, Лукашэнка дазваляе зарабляць і, канечне, яго падтрымлівае электарат, але гэта не можа бясконца цягнуцца і яму складана – патрэбы растуць, ён намагаецца іх неяк задаволіць, але гэтая сістэма, як цягнік – колькі не кідай у топку вугалю, ён хутчэй не пабяжыць”, – заўважае палітолаг.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары