Ці сутыкаліся з хатнім гвалтам? + спіс адпаведных службаў дапамогі


Кожная чацвёртая жанчына ў нашай краіне сутыкаецца з фізічным гвалтам у сям’і. З псіхалагічным ціскам сітуацыя яшчэ горшая – яго зазнаюць чатыры з пяці жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

Карэспандэнты “Маю права” запыталі жыхароў Менск, ці сутыкаліся яны з хатнім гвалтам і ці сапраўды “б’е – значыць, кахае”?
{movie}Ці сутыкаліся з хатнім гвалтам?|right|10574{/movie}
Адмыслоўцы раяць ні ў якім выпадку не замоўчваць такія сітуацыі і звяртацца па дапамогу і параду або да сваякоў, або да грамадскіх аб’яднанняў, ці ў дзяржаўныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Атрымаць дапамогу псіхолага, юрыста ды іншых адмыслоўцаў у такіх праблемах можна ў наступных грамадскіх установах:

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”:
8-033-6-032-032
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендарныя перспектывы”: 8-801-100-8-801
Грамадскае аб’яднанне “Радзіслава”: 8-029-610-8-355

Поўны спіс мясцовых дзяржаўных і грамадскіх аб’яднанняў, куды можна звярнуцца па дапамогу ў выпадку хатняга гвалту, – тут.

У.Ш., belsat.eu
https://youtu.be/PzUMhmrbtOg

Глядзі таксама
Каментары