Як стаць бізнесоўцам: заснаваць уласную фірму ці… купіць?


Гатовы бізнес у Беларусі можна купіць нават за $ 1 тыс! Ці варта? Распавядзе «Асабісты капітал».

Набыць можна амаль любы бізнес – ад перацяжкі мэблі да СТА. Калі вы ведаеце, як весці той ці іншы бізнес, то яго можна нават набыць у дрэнным стане. Вашая справа – прадумаць план і вывесці прадпрыемства з крызісу. Калі ж фірма ў ідэальным стане – не спакушайцеся! Часцяком нядобрасумленныя прадаўцы змяняюць паказнікі прыбыткаў і выдаткаў, каб выставіць бізнес у добрым святле.

{movie}Як стаць бізнесоўцам: заснаваць уласную фірму ці… купіць?|right|10563{/movie}

Паўгода таму Уладзімір Звераў вырашыў укласці грошы ў бізнес, але распачынаць уласную справу не жадаў. Таму набыў долю ў смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве. Пры гэтым спадар Уладзімір наўпрост не браў удзелу ў штодзённым кіраванні прадпрыемствам. «Калі я моцна захачу, то мы сядзем разам з кампаньёнам паразмаўляць, дамовіцца і даць указанне дырэктару. Але ўвесь працэс аператыўнага кіравання – гэта справа дырэктара», – зазначае суўладальнік прадпрыемства.

На сёння на рынку бізнесу – каля 480 аб’ектаў, кошт якіх вагаецца ад $ 1 тыс да $ 2 млн. У мінулыя гады найчасцей прадавалі СТА і салоны прыгажосці. Сёння на першым месцы – крамы.

Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў