Беларусь-Швецыя - 1:2. Вялікі бел-чырвона- белы сцяг на трыбунах (Фотафакт)


У Стакгольме беларуская і шведская зборныя згулялі ў межах Чэмпіянату свету па хакеі. Пад канец матчу дзве дзяўчыны разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг у падтрыманне беларускай нацыянальнай сімволікі.



Вынік матчу пасля двух першых перыядаў быў 1:1. Заўзятары прысутнічалі на трыбунах як з нацыянальнай, так і афіцыйнай беларускай сімволікай. Размахваць бел-чырвона-белымі сцягамі ніхто не забараняў, паведаміў непасрэдны сведка спартовыях падзеяў у Стакгольме Аляксей Дзікавіцкі.

У 3-ім перыядзе шведы забілі яшчэ адну шайбу ў беларускую брамку – 2:1. Недзе ў сярэдзіне перыяду дзве дзяўчыны – шведка і беларуска – разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг памерам каля 3×4 м. Ахова дзяўчатам не перашкаджала. Паводле арганізатараў, на матчы прысутнічала 10,5 тыс гледачоў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў