Скандал са сцягам. Хакейная федэрацыя пайшла на кампраміс


Заўзятарам дазволяць праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на трыбуны, але нельга будзе імі размахваць.

У Стакгольме прайшоў пікет у падтрыманне бел-чырвона-белых сцягоў. У акцыі каля спартыўнага комлексу “Global Arena” ўдзельнічала каля 30 чалавек – як беларусаў, так і шведаў.

Падчас акцыі праваабарончыя арганізацыі раздавалі ўлёткі, у якіх было паведамлялася, што Міжнародная хакейная федэрацыя паслухалася дыктатара і забараніла беларусам карыстацца сваім нацыянальным сцягам, перадае са Стакгольму кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

Падчас пікету ад шведскіх журналістаў стала вядома, што Міжнародная хакейная федэрацыя дазволіла праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на матч, але іх дазволена трымаць толькі на плячах, размахваць імі нельга.

{movie}Аляксей Дзікавіцкі пра акцыю ў падтрыманне бел-чырвона-белых сцягоў|right|10550{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў