Беларусы пасадзяць замежнікаў на зэдлікі ў стылі Малевіча


Кожны профі ўжытковага дызайну мусіць стварыць сваё крэсла! У гэтым перакананыя беларускія дызайнеры, якія прывезлі сваю экспазіцыю ў Вільню – там гэтымі днямі праходзіць найбуйнейшая ў Літве выстава, прысвечаная апошнім навінкам праектавання.

Беларуская экспазіцыя праходзіць пад назваю “poSTOOLat” – тут можна пабачыць і нават прысесці на крэслы на любы густ.

ЗМІЦЕР СУРСКІ, ДЫЗАЙНЕР: “Мы іх падабралі такім чынам, каб было відаць, як матэрыял і тэхналогія ўплываюць на вобраз і функцыю крэсла”.

Сярод аўтарскай мэблі з Беларусі – вытрыманыя ў актуальным экалагічным трэндзе зэдлікі з упакавальных трубаў і крэсла з металічнага “чорнага квадрату”.

{movie}Агляд падзеяў культуры |right|10548{/movie}

Нашыя дызайнеры бяруць удзел у літоўскім “Тыдні дызайну ў Вільні” чацвёрты раз. Гэтую ж экспазіцыю яшчэ чакае вандроўка на Тыдзень дызайну ў Эстонію.

Іншыя тэмы: “Warner bros.” cвяткуе 90-годдзе. У Санкт-Пецярбурзе адкрылі новую сцэну Марыінскага тэатру.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў