Беларусы, пад якім сцягам згуртуецеся?


Я пайду пад любы сцяг, абы было сур’ёзна і рэальна, зазначае беларуска.



Пасля забароны бел-чырвона-белых сцягоў на Чэмпіянаце свету па хакеі карэспандэнты запыталі жыхароў сталіцы, ці ведаюць яны штосьці пра наш нацыянальны сцяг?

{movie}Апытанне: Беларусы, пад якім сцягам згуртуецеся? |right|10546{/movie}

Некаторым з менчукоў не падабаецца афіцыйны чырвона-зялёны сцяг. «Пад ім мы далёка не зойдзем», – лічыць мянчанка. «Бел-чырвона-белы сцяг – гэта сіла, вера і сцяг моцнай дзяржавы», – выказалася дзеля падтрыманне нацыянальнага сцяга яшчэ адна спадарыня.

Некаторых жа менчукоў задавальняе афіцыйны сцяг: чырвоны, бо змагаліся дзяды, а зялёны, бо ў нас палі ўсе зялёныя. Хтосьці выказаўся таксама, што стане пад любы сцяг, абы ён быў беларускі ды ўсё “было сур’ёзна і рэальна”.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў