«Танна і сярдзіта». «НАСА» запусціла на касмічную арбіту смартфон


Існуе меркаванне, што штучныя спадарожнікі, якія працуюць на арбіце, каштуюць неверагодныя грошы. «НАСА» вырашыла даказаць адваротнае. Сюжэт праграмы «Дэвайс».



Праграма «Дэвайс» выходзіць штотыдзень у панядзелкі ды пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

{movie}Праграма “Dэвайс” (06.05.2013) |right|10545{/movie}

Сёлета ў красавіку агенцтва распачало праект «нанаспадарожнікаў», на якіх усталявалі даволі звычайныя смартфоны, здольныя фатаграфаваць зямлю і нават змяняць арбіту. Маленькія спадарожнікавыя кубы здолелі правезці на нізкай арбіце 6 дзён, маючы ў сваім распараджэнні вонкавы акумулятар і радыёперадавальнік. Здымкі, атрыманыя спадарожнікамі, былі перададзеныя на Зямлю ў выглядзе пакетаў звестак і атрыманыя не толькі Даследчым цэнтрам NASA, але і радыёаматарамі ўва ўсім свеце. У цэлым жа экспедыцыя мела поспех: спадарожнікі-смартфоны запушчаныя і магчымасць іх функцыянавання ў космасе даказалі. Праўда, над якасцю здымкаў пакуль яшчэ трэба папрацаваць.

Апроч гэтага, у выданні: гіпергук у дзеянні, «Grover», RoboBee пад кантролем ды іншае.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў