Падчас авіяшоу ў Мадрыдзе разбіўся самалёт


Кіраваў летаком дасведчаны пілот, які раней браў удзел у вайсковай аперацыі ў Лівіі. Паводле сведак, самалёт падчас палёту закрануў лініі электраперадачаў і пілот не здолеў выраўняць машыны. Праз колькі гадзінаў ад атрыманых апёкаў ён памёр у шпіталі.

{movie}Катастрофа “HA-200 Saeta”|right|10543{/movie}

Сведкамі здарэння сталіся прыблізна 3 тыс. гледачоў авіяшоу. Загінулы пілот, памочнік міністра абароны Іспаніі Лядзісляа Рамэра (Ladislao Romero), паказваў нумары паветранай акрабатыкі на самалёце “HA-200 Saeta”, што выпускаўся ў 1950-х гадах.

Некаторыя іспанскія медыі паведамляюць яшчэ пра 2 параненых ад выбуху.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў