Ізраіль мабілізуе «Жалезны купал» на мяжы з Сірыяй. Будзе адказ на бамбаванне?


https://youtu.be/GK6BNBB5JyI
Учора Тэль-Авіў прызнаў факт нанясення авіяўдару па сірыйскім складзе ўзбраення. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, зброя прызначалася тэрарыстычнаму руху «Хізбула». Удар нанеслі з ліванскай паветранай прасторы.

Гэткую аперацыю ізраільцяне праводзілі на пачатку студзеня. Тады мішэнню ўдараў сталася калона з боепрыпасамі, якая накіроўвалася з Сірыі ў Ліван і магла трапіць у рукі ліванскіх баевікоў. У сваю чаргу дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі сцвярджае, што Ізраіль нанёс ракетны ўдар па вайсковым даследчым цэнтры пад Дамаскам. На аматарскім відэа чутныя моцныя выбухі ды бачныя вогненныя сполахі.
{movie}Меркаваная атака Ізраіля на навуковы цэнтр пад Дамаскам|right|10542{/movie}
«Чарговая атака Ізраілю – гэта спроба падняць маральны дух тэрарыстаў, якіх ужо амаль знішчылі ўдарамі нашага пераможнага войска», – заявіла дзяржаўнае тэлебачанне. Прадстаўнікі ўзброеных сілаў Ізраілю адмовіліся каментаваць здарэнне, сказаўшы, што яны «не каментуюць гэткіх заяваў».

Значна больш яскраваю рэакцыяй за любыя каментары стала ўсталяванне батарэяў супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал», якія выдатна зарэкамендавалі сябе падчас апошняга канфлікту з палестынскімі радыкаламі. Таксама ўзмацнілі сілы бяспекі на мяжы з Сірыяй.

Тым часам баі вакол Дамаску вядуцца ўжо амаль год, аднак пакуль ніводзін бок не здолеў дасягнуць пералому ў канфлікце. Апошнія «ўдары пераможнага войска», пра якія заяўляе дзяржаўнае тэлебачанне, паводле ізраільскіх і амерыканскіх экспертаў, толькі ненадоўга стрымае наступленне паўстанцаў. Разам з гэтым малаверагодна, што ў тых будзе дастаткова сілаў, каб узяць сталіцу.

Толькі паводле самых сціплых падлікаў ААН, за два гады канфлікту ў Сірыі загінулі больш за 70 тысяч асобаў.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары