У Беларусі 90% наведнікаў выставаў не разумеюць, што намалявалі мастакі


Ці здольныя маладыя мастакі растлумачыць уласныя творы, а маладыя гледачы – зразумець і абгрунтаваць свае ўражанні ад сучаснага арту? Калі мастацтва канцэптуальнае, хто расшыфруе нам канцэпцыю? У галерэі “Ў” распачаўся адмысловы праект пад назваю “Структурызацыя”. Гэткі канцэнтрат маладога беларускага мастацтва.

Праект падрыхтаваны цэлым калектывам маладых мастакоў. Тут працы Паўліны Вітушчанкі, Аляксея Талстова, Тараса Пашчанкі, Анро ды яшчэ 7-х аўтараў, гатовых не толькі ствараць, але і растлумачыць створанае.

“Праект складаецца з 2 частак, – патлумачыла куратарка выставы Наталля Гарачая. – Гэта мастацкія працы аўтараў ды іх тэарэтычныя разважанні, мы назвалі іх “тэзісы”. Гэта галоўныя структурныя паказнікі працэсу мастацтва”.

Арганізатары сцвярджаюць, што каля 90 % водгукаў, якія наведнікі выставы пакідаюць у кнізе, паказваюць дэзарыентаванасць гледача, ягонае неразуменне таго, што адбываецца. Праясніць сітуацыю кожны можа паспрабаваць на новай выставе.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|10512{/movie}

Іншыя тэмы: У Магілёве прайшла выстава мастака Валерыя Юркова, успомніць мастака прыйшлі сябры і калегі. Спявачка Тацяна Алейнікава прэзентавала жывую дыска-праграму ў менскім бары “Каёт”. Гарадзенскія “Людзі на балоце” далі канцэрт у сталіцы і распавялі пра новы альбом. Растаманскі казачнік Дзмітрый Гайдук з Днепрапятроўску наведаў Гомель. Гурт “Без Білета” прэзентаваў новы кліп на песню “На Ямайку”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў