Фотафакт: Актывісты «Zмены» запратэставалі супраць суда «з-пад палкі»


У суботу 4 траўня пасля адбыцця адміністратыўнага арышту выйдзе на волю актывіст «Zмены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», Павел Вінаградаў. Гэта ўжо 2-я ягоная «адсідка» за 2013 год і 12-я – за ўвесь час (не ўлічваючы тэрміну паводле крымінальнай прысуду за ўдзел у Плошчы-2010).



Некалькі паплечнікаў Паўла таксама не раз бывалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на сталічнай вуліцы Акрэсціна. Але, нягледзячы на жорсткі ціск на «Zмену» з боку сілавых органаў, сябры моладзевага крыла «Гавары праўду!» разумеюць, што судовыя працаўнікі (дый шараговыя праваахоўнікі) дзеяць з-пад палкі. У сувязі з гэтым 2 траўня ў Мінску актывісты «Zмены» вывесілі расцяжку «Свабоду беларускай судовай сістэме!». Акцыю правялі насупраць будынку суда Цэнтральнага раёну, дзе апошні раз судзілі Вінаградава.

На знак салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням!».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў