Папса – не наш сцяг!


https://youtu.be/YGrvnkH6_c4
Сёння ў Беларусі паралельна суіснуюць дзве музычныя культуры: папса, якая даспадобы ўладам, і творчасць, што аказваецца за бортам афіцыйнага прызнання. Пра тое, хто каго, – сюжэт у праграме «Рэпартэр».

Каб ураўнаважыць сітуацыю, некалькі прафесійных крытыкаў штогод ацэньваюць усе альбомы, якія выходзяць у Беларусі. «Праект «Experty.by» – гэта некаторая колькасць дарослых людзей, якія прысвячаюць свой вольны час таму, каб зрабіць беларускую музыку падставаю для размоваў», – адзначае музычны крытык Дзмітрый Бескаравайны.

{movie}Папса – не наш сцяг!|right|10505{/movie}

Гэтак, сёлета эксперты адзначылі альбомы гуртоў «Палац», «Akute», «Срэбнае вяселле», «ДахаБраха & Port Mone» ды іншых. Паводле арганізатараў прэміі, за апошнія 5 гадоў сітуацыя на беларускай сцэне заўважна змянілася, прычым у бок якаснага паляпшэння.

«Кожны год, калі замежны эксперты з суседніх краінаў слухаць беларускія гурты, здзіўляюцца. Яны гавораць: калі мы пачыналі слухаць, то думалі, што будзе ўсё неяк так… не вельмі. А тут мы знайшлі для сябе гурты, якія папросту застануцца ў нас у плэеры. Гэта – паказнік», – гаворыць Дзмітрый Бескаравайны.

«Занадта мала аналітыкі, праграмаў, якія б адсочвалі гэткую колькасць беларускай музыкі: большасць людзей не ведаюць пра тое, што ў Беларусі толькі летась выйшла 67 альбомаў», – зазначае Стас Мытнік з гурта «Akute».

Чым жыве беларуская музыка, якая не ўпісваецца ў чаканні ды патрэбы аддзелаў ідэалогіі? Глядзіце ў праграме «Рэпартэр»!

МЛ, belsat.eu
Фота Юля Fox. generation.by

Глядзі таксама
Каментары