Феномен «піраміды»: Што цягне беларусаў у МММ?


Колькі б ні было падманутых укладчыкаў, судоў, абвінавачванняў у злачынстве, людзі ўсё роўна цягнуцца да фінансавых пірамідаў і нясуць туды свае грошы. Чаму гэтак адбываецца? Глядзіце ў «Размове Мацкевіча» гутарку з журналістам Валерам Буяком, які сам меў досвед удзелу ў «фінансавай пірамідзе».

{movie}Валер Буяк у “Размове Мацкевіча”|right|10504{/movie}

«Фінансавыя піраміды» абяцаюць сваім укладчыкам неверагодна хуткія тэмпы росту іхнага капіталу. Выплата чарговых дывідэнтаў ажыццяўляецца за кошт новых унёскаў і гэтак да моманту, пакуль запазычанасць «піраміды» не дасягае крытычнага ўзроўню. «Маўродзі ў межах існай фінансавай сістэмы хоча давесці яе абсурднасць і «кінуць». Ён змагаецца супраць адсоткавай сістэмы, менавіта з ёй і працуе, – зазначае госць праграмы. – Калі ўважліва паглядзець, то і наш Нацбанк працуе амаль як «піраміда». Бо дзе больш за 10 % на год – гэта «піраміда».

Аднак МММ з Маўродзі на чале таксама спрабуе падвесці пэўную ідэалогію пад сваю фінансавую дзейнасць, паводле якой «піраміда» кшталту МММ – гэта спосаб дапамагчы сабе ды іншым стаць багацейшымі. «Маўродзі – не толькі добры матэматык, але і добры псіхолаг. Ён ставіць на матэматычныя разлікі ды на чалавечую сквапнасць. Ён іх эксплуатуе дзеля сваёй ідэі. На канкрэтных людзей – атрымаюць яны свае грошы ці не – напляваць. Грошы для яго – толькі сродак маніпуляцыі людзьмі. Магчыма, нават каб стварыць партыю і прыйсці да ўлады», – падкрэсліў Валер Буяк.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў