Рэкорд беларуса: падымаў гіру, седзячы ў шпагаце (Фота)


Беларускі асілак Вячаслаў Харанека прысвяціў свой новы сілавы рэкорд 20-годдзю Інстытуту памежнай службы.

На ўрачыстым сходзе з нагоды юбілею вучэльні, апроч канцэртавай праграмы і дэманстрацыі курсантамі прыёмаў рукапашнага бою, прысутныя ўбачылі выступленне вядомага беларускага асілка, аўтара 133 сусветных рэкордаў ў падыманні цяжкасцяў Вячаслава Харанекі.

У прысутнасці шматлікіх гледачоў і адначасова заўзятараў ён устанавіў чарговае дасягненне – 44 разы за дзве хвіліны падняў 24-кілаграмовую гіру, седзячы ў шпагаце. Свой 134 рэкорд атлет прысвяціў 20-годдзю інстытуту і ў канцы паказаў курсантам і выкладчыкам свае славутыя сілавыя трукі.

{movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра беларускага асілка|right|10501{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў