Пратэрмінаванае мяса? Дзеці з'ядуць!


Відавочна такой логікай кіраваліся у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці – сапсаванае мяса трапляла наўпроста на дзіцячыя сталы ў садках ды школах.

{movie}Пратэрмінаванае мяса? Дзеці з’ядуць!|right|10489{/movie}

Як выявіў камітэт дзяржкантролю цягам усяго мінулага года мясцовае спажывецкае таварыства атручвала дзяцей. Праверка выявіла, што ў навучальныя ўстановы было пастаўлена ажно 4.5 тоны пратэрмінаваных мясных фабрыкатаў. Адказныя за гэта чыноўнікі зарабілі на сапсаваным мясе і дзіцячым здароўі 250 млн. рублёў.

Але мяса з душком трапляла не толькі на дзіцячы стол. Ажно ў двух трацінах правераных крамах раённае спажывецкае таварыства прадавала пратэрмінаваныя тавары. Падобныя парушэнні дзяржкантроль фіксуе практычна пры кожнай праверцы ў любым рэгіёне краіны, аднак такіх маштабаў злачыннай неахайнасці рэвізоры яшчэ не бачылі.

Аліна Коўшык.,belsat.eu

Стужка навінаў