Міліцыянты выбілі з індуса-нелегала сведчанні супраць беларускага апазіцыянера?


Нечаканы працяг атрымала справа Віталя Каўша, берасцейскага актывіста, якога суд пакараў зняволеннем за арганізацыю незаконнай міграцыі. Абласны суд адмяніў вырак раённага – чатыры гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці – ды накіраваў крымінальную справу на перагляд.

{movie}Справу — на перагляд! (01.05.2013) |right|10482{/movie}

РАМАН КІСЛЯК, ПРАВААБАРОНЦА:

“Абвінавачанне пабудаванае на доказах, атрыманых з яўным парушэннем закону. І, на мой погляд, адзінае магчымае выйсце – апраўдальны прысуд. На жаль, ён застаецца пад вартаю, будзе чакаць і будзе ўдзельнічаць у судовым разборы ў якасці арыштаванага”.

12 сакавіка Берасцейскі раённы суд прызнаў Віталя Каўша вінаватым у арганізацыі незаконнай міграцыі грамадзянаў Індыі. Групу з васьмі замежнікаў затрымалі амаль год таму на беларуска-польскай мяжы. Тады арыштаваныя мігранты далі паказанні супраць Каўша і былі дэпартаваныя з далейшаю забаронаю наведваць Беларусь. Аднак пазней у сеціве з’явіўся відэазварот аднаго з затрыманых індусаў, які цвердзіў, што пад катаваннямі ды ціскам сілавікоў абгаварыў невядомых яму асобаў. Шмат пытанняў у абароны таксама выклікалі ідэнтычныя пераклады паказанняў нелегалаў у судзе. Праслухаць удзельнікаў справы паўторна суд тады адмовіўся. Сам Віталь Коўш віны не прызнаў і таксама, як ягоныя паплечнікі, мяркуе, што абвінавачанні супраць яго хлусливыя, а справа – палітычна матываваная. Берасцеец – сябра Партыі БНФ ды быў назіральнікам падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі.

Кірыл Смяглікаў, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў