«Гэта мусіць быць свята дэмакратыі». Бел-чырвона-белы Першамай у Берасці


Упершыню за 11 гадоў у Берасці прайшло санкцыянаванае ўладамі шэсце апазіцыі.



Арганізатарам дэманстрацыі выступіла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Да яе далучылася большасць палітычных партыяў і незалежных прафзвязаў Берасцейшчыны: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду!», Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Свабодны прафсаюз Беларускі, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама берасцейцы.

{movie}Удзельнікі апазіцыйнага Першамаю ў Берасці: Гэта мусіць быць свята дэмакратыі|right|10470{/movie}

Усяго сабраліся прыблізна 100 асобаў, якія прайшлі арганізаванаю калонаю праспектам Машэрава і вуліцаю Леніна. Падчас руху дэманстранты скандавалі лозунг «Жыве Беларусь!». Апазіцыянеры пратэставалі супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі, супраць збяднення медыцыны ды павышэння коштаў навучання для студэнтаў, патрабуючы народнага кантролю за ўладамі.

{movie}Маслоўскі: Улады ўрэшце выканалі канстытуцыйную норму |right|10469{/movie}

Удзельнікі шэсця падкрэслівалі, што ў Беларусі правы працоўных парушаюцца перадусім праз кантрактную сістэму, якая «скоўвае працаўніка па руках і нагах», а кіраўніцтву прадпрыемстваў дае магчымасць пагражаць працаўнікам непрадаўжэннем кантракту. Афіцыйныя ж прафсаюзы, паводле аднаго з дэманстрантаў, замест абароны правоў працоўных «умеюць толькі збіраць грошы».

Акцыя прайшла без затрыманняў. Арганізатары зазначаюць, што гарадскія ўлады, дазволіўшы шэсце, урэшце выканалі канстытуцыйную норму, упершыню за 11 гадоў зрэалізаваўшы права берасцейцаў на мірныя сходы. Адна з удзельніц акцыі адзначыла, што апазіцыйны Першамай стаўся для яе «святам дэмакратыі».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў