Святочныя чэргі на мяжы


На беларуска-украінскай і на беларуска-літоўскай межах утварыліся вялізарныя чэргі з аўтамабіляў. Сярод іншага, каля 200 аўтаў чакаюць на пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці, гэткая сітуацыя ў «Каменным логу» ў Гарадзенскай вобласці.

Паводле памежнікаў, большасць тых, хто стаіць у чарзе – расейцы. Відавочна, гэта звязанае з доўгімі травеньскімі святамі ў РФ. Большасць аўтамабільных навігатараў прапаноўваюць менавіта гэтыя пункты пропуску як аптымальныя. Памежнікі раяць мінаць мяжу ў іншых прапускных пунктах. Гэтак, на Украіну вядуць суседнія «Паддабранка», «Глыбоцкае» і «Андрэеўка». Найбліжэйшы пераход ад «Каменнага Логу» – «Катлоўка», за 74 кіламетры ад яго.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў