У Смілавічах дзеці малявалі сусветнавядомага мастака Хаіма Суціна


Свята ў мястэчку Смілавічы – на радзіме сусветнавядомага беларускага габрэя, прадстаўніка Парыжскай школы жывапісу – Хаіма Суціна. Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня ягонага нараджэння.
{movie}Агляд падзеяў культуры 3004.2013)|right|10456{/movie}
Мясцовая экспазіцыя, прысвечаная Суціну, адзначае свой лакальны, сціплы – 5-гадовы юбілей. Сваім існаваннем яна абавязаная Нацыянальнаму мастацкаму музею і беларускай камісіі ў справах UNESCO. Сёлета да музейнай выставы вырашылі дадаць працы дзяцей.

“Яскравасць колераў, відаць, ім блізкая, яскравая колеравая палітра,
– кажа Святлана Хасяневіч, метадыстка Цэнтру дзіцячай творчасці ў Смілавічах. – Але з досведу ўласнай працы адзначу, што дзеці разумеюць Суціна”.

Хаім Суцін цэніцца найперш як каларыст, таму творы ягоныя найлепш глядзець у арыгінале. Аднак у Беларусі пакуль толькі адная такая праца – завезлі яе толькі летась.

Іншыя тэмы: Псіхадэлічныя панкі “Tonstartssbandht” з Флорыды выступілі ў Менску. Электроннае выдавецтва “Bybooks” абвесціла конкурс маладых аўтараў. Прыз – выданне электроннай кнігі. Нацыянальны мастацкі музей плануе актыўную супрацу з кітайцамі.

Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/Cgm4dKlV2UY

Глядзі таксама
Каментары