Ці магчыма пазбавіцца ад дзедаўшчыны ў войску?


Сёння Менскі міжгарнізонны суд вызваліў 20-гадовага яфрэйтара Акіма Бяняша ад крымінальнай адказнасці. Яго вінавацілі ў збіцці саслужыўцаў, сам юнак сцвярджаў, што толькі бараніўся ад «дзядоў». У выніку бакі прыйшлі да паразумення і справу закрылі, аднак мала ў каго з прызыўнікоў стае смеласці на адкрыты супраціў ціску з боку старэйшых жаўнераў.

{movie}Ці магчыма пазбавіцца ад дзедаўшчыны ў войску?|right|10454{/movie}

«Белсат» запытаўся ў жыхароў Бабруйску, ці магчыма пазбавіцца ад дзедаўшчыны ў войску. Цікава, што большасць апытаных не бачыць у гэтым патрэбы, маўляў, «дзедаўшчына выхоўвае».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў