Дзецям вярнулі бясплатныя лекі, а бацькі не могуць іх атрымаць


У спісе ільготных прэпаратаў – больш за 130 найменняў. Атрымаць іх могуць пацыенты ва ўзросце да 3 гадоў.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма “Асабісты капітал”, якая выходзіць на “Белсаце” штопанядзелак а 20:40. Архіў выданняў глядзіце ў закладцы “Нашыя праграмы”.

Ільготу вярнулі больш за год таму (1 красавіка 2012), але ў паліклініках далёка не ўсім бацькам пра гэта нагадваюць. Каб атрымаць бясплатныя лекі, трэба завесці асобную картку. Часта бацькі пра гэта даведваюцца, калі дзіця вырастае з “ільготнага” ўзросту.

Бясплатныя прэпараты прадаюцца толькі ў дзяржаўных аптэках. Ільгота распаўсюджваецца на тых, хто абслугоўваецца ў дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя. Кожная паліклініка мае сваю сістэму выдавання картак уліку ільготных лекавых сродкаў. Больш дасканала абслугоўванне сем’яў з малымі дзеткамі наладжанае ў адноўленых паліклініках з камп’ютарызаванаю сістэмаю.

У спісе ільготных лекаў – гарачкапаніжальныя, антыгістамінныя, супрацьвірусныя, кроплі ў нос, супрацьпаразітарныя, антыбіётыкі, вітаміны, мікраэлементы і імунамадулятары. Усяго – больш за 130 прэпаратаў пераважна беларускай вытворчасці.

{movie}Дзецям вярнулі бясплатныя лекі, а бацькі не могуць іх атрымаць|right|10452{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў