Кашкурэвіч: Беларусь – лідарка ва ўсходняй Еўропе па дударах


Слэм пад сцэнаю ў самым вялікім клубе сталіцы. Свята дудароў перанеслася ў «Рэпаблік» з музейнага комплексу «Дудуткі». Гэткім чынам штогадовы «Дударскі фэст» расцягнуўся ажно на 2 дні. Удзельнікі разважалі пра мінулае і будучыню дударства, пра рэканструкцыю і нават імідж краіны.

Імпрэзу прысвяцілі 10-годдзю гурта «Testamentum terrae». Павіншаваць калег прыйшлі, між іншых, генералы дударскай музыкі – гурт «Стары Ольса».

{movie}Агляд падзеяў культуры (29.04.2013) |right|10442{/movie}

«Мы сябруем з гуртам «Стары Ольса», – кажа дудар Юрась Панкевіч з гурта «Testamentum terrae». – Мы займаемся папулярызацыяй беларускай дуды. Такое нашае крэда, мы заўжды заўзятыя ўдзельнікі гэтага фестывалю».

Традыцыя дударскіх фэстаў цягнецца з 1990-х гадоў, музыкі кажуць, што за гэты час у рэканструкцыі дударскай традыцыі Беларусь – лідарка ў Еўропе. І справа пайшла далей за ўзнаўленне сівой даўніны.

«Дударская традыцыя ў Беларусі набыла вялікі размах. Ажно да таго, што Беларусь цяпер лідаруе ва ўсходняй Еўропе ў развіцці дударскай традыцыі, – кажа музыка Тодар Кашкурэвіч. – Апроч рэканструкцыі, мы ўжо бачым дуды ў складзе розных сучасных стыляў. Дуды ў джазе, дуды ў панк-року, дуды ў постфальклорных гуртах».

Іншыя тэмы: байкерскі фэст «Хавайся ў бульбу» прайшоў у Горадні, Антон Астаповіч правёў экскурсію па Сожска-Дняпроўскім міжрэччы, студыя сучаснага танцу ў Барысаве зладзіла танцавальнае падарожжа.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў