Ці ў свеце сучасных смартфонаў трэба калькулятары?


Новы графічны калькулятар ад кампаніі HP дасць фору большасці сучасных разумных тэлефонаў і нават апярэдзіць іх у функцыйнасці. Сюжэт праграмы «Дэвайс».

«HP Prime» – гэта найперш графічны калькулятар з сэнсарным дысплеем памерам 3,5 цалі, на якім таксама можна запускаць іншыя праграмы. Прылада таксама абсталяваная мноствам фізічных клавішаў. Паводле вытворцы, дэвайс для матэматычных вылічэнняў паступіць у продаж увосень 2013-га – акурат на пачатку чарговага навучальнага года.

{movie}Праграма “Dэвайс” (29.04.13) |right|10440{/movie}

Любіш катацца – любі і «санкі», што зацягнуць ў гару

Студэнты з Ліёну, скарыстаўшы класічны вінт Архімеда, стварылі прататып сноўборду, які здольны самастойна завесці вас ў гару. Прылада пад назваю «Propul-Surf» выкарыстоўвае для гэтага 2 невялікія электрарухавікі, якія і штурхаюць дошку. Усё прыстасаванне даволі проста мантуецца на сноўборд і хаваецца ў заплечнік, калі спартовец захоча скаціцца класічным спосабам з гары.

Апроч гэтага ў выданні: віртуальная эвалюцыя; хуткі, як вецер; лічбавая вопратка ды іншае.

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў