Смяротны трук цыркача на мосце (Відэа займае дух)


Сальта на краі 300-метровага моста праз каньён або на вяршыні скалы, хаджэнне па канаце, нацягнутым паміж двума паветранымі шарамі – гэта почырк прыхільніка экстрэмальнага спорту Эскіль Рэненґсбакен.

Гэтым разам месцам для небяспечнага эксперыменту акрабат абраў кітайскі мост, на краі якога ўсталяваў два крэслы, што служылі апораю для сальта. Пасля гэтага труку ён ускраскаўся на трапецыю, звешаную з паветранага шару.

Эскіль РЭнінґсбакен пачаў практыкавацца з 5 гадоў, а ў 18 – працаваць у цырку. Канцэнтравацца падчас небяспечных для жыцця практыкаванняў яму дапамагаюць ёга, медытацыя і адмысловыя дыхальныя тэхнікі.
{movie}Смяротны трук цыркача на мосце|right|10437{/movie}
Аліна Кашкевіч, belsat.eu
https://youtu.be/Oia2mRBhL3w

Глядзі таксама
Каментары