Ёсць прысуды за «Чарнобыльскі шлях» (Абноўлена, дадаліся фота)


Па 10 дзён арышту атрымалі анархіст Ігар Трухановіч, актывісты Аляксандр Тарнагурскі і Дзмітрый Чарняк, назіральніку акцыі праваабаронцу Вячаславу Дашкевічу далі 5 дзён, журналістам Радыё “Рацыя” Аляксандру Ярашэвічу і Генадзю Барбарычу – па 3.

У судзе Савецкага раёну Менску адбыліся суды над затрыманымі вечарам 26 красавіка журналістамі ды актывістамі, што ўзялі ўдзел у санкцыянаваным уладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях». Усіх затрымалі 26 красавіка пасля акцыі і абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыянтам. Ігара Трухановіча пры гэтым моцна збілі.

Чакалася, што слуханні пачнуцца а 10:00, аднак затрыманых, якіх увесь гэты час утрымлівалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, даставілі ў суд толькі бліжэй да 13:00, а затым абвесцілі абед да 14:00.

З самай раніцы ля суда сабралася прыблізна 30 асобаў – сваякі затрыманых, журналісты, грамадскія актывісты, прадстаўнікі некаторых замежных амбасадаў. На суд запусцілі ўсіх ахвочых, апроч тых, у каго была фота- і відэаапаратура.

АК, МЯ, паводле belapan.com

Глядзі таксама
Каментары