Беларускія баксёры станцавалі паланэз са студэнткамі- «культурніцамі» (Фота)


Найлепшыя беларускія байцы і студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтва адкрылі танцавальную праграму балю-маскараду, які прайшоў у сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

У першай частцы імпрэзы гледачам прэзентавалі творчыя нумары студэнтаў розных універсітэтаў Менску. У залах былі выстаўленыя працы маладых фатографаў.

Другая частка была танцавальнаю. Адкрыў яе паланэз у выкананні спартоўцаў і трэнераў нацыянальнай каманды Беларусі па боксе і студэнтак БДУКіМ. Пасля танцаў і конкурсу на найлепшы вобраз вечару ўсе прысутныя знялі маскі.

Імпрэзу спевамі ды танцамі прадоўжылі зоркі беларускай эстрады, спартоўцы ж прадэманстравалі паказальныя акрабатычныя і гімнастычныя нумары.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў