Новы ўрад Італіі прысягаў пад страляніну


Падчас афіцыйнай цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы невядомы пачаў страляць – параненыя 2 паліцыянты.

У Італіі прысягнуў новы кааліцыйны ўрад, на фармаванне якога сышло 2 месяцы пасля парламенцкіх выбараў, якія не выявілі відавочнага пераможцы. Непадалёк прэзідэнцкага палацу падчас цырымоніі прысягі невядомы мужчына пачаў страляць у паліцыю, пасля чаго ўцёк. Асобу нападніка высвятляюць.
{movie}Параненыя паліцыянты падчас прысягі новага ўраду Італіі |right|10438{/movie}
Ва ўрадавую кааліцыю Італіі ўвайшла левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя на чале з Энрыкам Летам, які стаў новым прэм’ер-міністрам, і правая партыя “Народ свабоды” экс-прэм’ера Сільвіё Бэрлюсконі.

“Гэта адзіны магчымы ўрад”, – заявіў прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана. Аднак эксперты ўважаюць кааліцыю, якая склалася з партыяў левага і правага кірунку, за непрадказальнаю і прадракаюць няпростую працу новага ўраду. Сам жа Бэрлюсконі не ўвайшоў у склад кабінету, але падчас перамоваў дамагаўся, каб людзі з кіраўніцтва ягонай партыі атрымалі ключавыя міністэрскія пасады.

Напрыклад, найбліжэйшы паплечнік Бэрлюсконі, сакратар партыі “Народ свабоды” Анджэліна Альфана, стаў віцэ-прэм’ерам і міністрам унутраных справаў, а генеральны дырэктар Банку Італіі Фабрыц’ё Сакамані ўзначаліў міністэрства эканомікі.

Фармаванне новага ўраду паклала канец не толькі палітычнай нестабільнасці ў краіне, але і звязанай з гэтым нервовасцю на сусветных рынках.

МЯ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Глядзі таксама
Каментары