Ці дапамагае дзяржава чарнобыльцам?


Ліквідатараў пазбавілі ільготаў. Засталася толькі памяць і медалька, падкрэсліў мужчына.

У сувязі з угодкамі чарнобыльскай трагедыі карэспандэнты “Белсату” запыталіся на вуліцах Пінску, ці дапамагае дзяржава чарнобыльцам.

Большасць апытаных абуралася з таго, што пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС адмянілі ўсе ільготы. Пінчукі мяркуюць, што дзяржава мусіць лепш дбаць пра тых, хто некалі ахвяраваў сваім здароўем, змагаючыся з радыяцыяй. “Няшмат робіцца для людзей. Хацелася б, каб для людзей больш зрабілі, нейкую дапамогу давалі, дапамагалі ачуняць пацярпелым, давалі кватэры”, – падкрэсліла спадарыня.

{movie}Ці дапамагае дзяржава чарнобыльцам?|right|10427{/movie}

Адзін з мужчынаў адзначыў, што ягоны цесць-чарнобылец бядуе, застаўшыся з падарваным здароўем, памяццю, ад якой нельга пазбавіцца, ды “медалькаю” на сцяне.

МЯ., belsat.eu

Стужка навінаў