Самая незвычайная камуналка на свеце: з касцельнымі купаламі ды дрэвамі на даху


Звычайным жыхарам «крывы» дом не прыйшоўся даспадобы, таму ў яго засялілі прадстаўнікоў багемы. Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма «ПраСвет».

«ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 20:00. Поўны архіў выданняў даступны ў закладцы «Нашыя праграмы».

Незвычайны дом у цэнтры Вены стаў турыстычным брэндам. Яго пабудаваў у 1985 годзе вядомы архітэктар і мастак Фрыдэнсрайх Гундэртвасэр (Friedensreich Hundertwasser, сапраўднае імя Фрыдрых Штовасэр, Friedrich Stowasser), якога называюць аўстрыйскім Ґаўдзі.

Сваю архітэктурную канцэпцыю ён выклаў у некалькіх маніфестах і ажыццявіў у мностве праектаў. Гундэртвасэр быў перакананы, што людзям нельга жыць у аднолькавых дамах-скрынях, бо ад гэтага яны кепска пачуваюцца. У Новай Зеландыі, напрыклад, паўстаў Ідэальны дом, схілы даху якога плаўна пераходзіць у зямлю, ператвараючы будыніну ва ўдзірванелы пагорак.

Архітэктар захапляўся экалагічнымі ідэямі, таму ў ягоных дамах прадугледжваліся месцы для «дрэваў-кватарантаў»: для іх ён рабіў адмысловыя нішы. А ўлюбёнаю жывою істотаю творцы быў смоўж, які носіць свой «дом» на сабе.

{movie}Самая незвычайная камуналка ў свеце: з царкоўнымі купаламі і дрэвамі на даху|right|10424{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў