“Apple tea” - 20 гадоў!


Самы вядомы джаз-бэнд на нашай тэрыторыі ды візітоўка беларускага джазу за мяжою. “Apple Tea” адсвяткаваў 20-гадовы юбілей.

З нагоды свята музыкі ў поўнай канцэртнай зале Менск прэзентавалі свой новы, шосты з ліку альбом. А з намі джаз-мэны з Эпл Ці падзяліліся меркаваннямі пра свае самае вялікае дасягненні за 2 дзесяцігоддзі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|10410{/movie}

АЛЯКСАНДР САПЕГА, БУБНАЧ «APPLE TEA»:

“Поўная зала Менску – і ёсць нашае дасягненне за 20 гадоў”.

КАНСТАНЦІН ГАРАЧЫ, КЛАВІШНІК «APPLE TEA»:

“Асноўнае дасягненне – тое, што граем разам да гэтай пары, што не разбегліся”.

Дырэктар жа калектыву Іван Уколаў, што працуе з “Apple Tea” цягам апошніх 5-ці гадоў, кажа, што нават такога ўзроўню музыкі сустракаюцца з арганізацыйнымі перашкодамі.

ІВАН УКОЛАЎ, ДЫРЭКТАР «APPLE TEA»:

“Тое, што адбываецца, – адбываецца дзякуючы асобным людзям, якія дапамагаюць. Без іхнай дапамогі ўсё б гэтае было немагчыма: ні выпуск альбомаў, ні гэтыя кошты на квіткі”.

Віною – непапулярнасць у Беларусі джазу як гатунку музыкі. За тое за мяжой “Apple Tea” сустракаюць поўнымі заламі, бэнд не раз выступаў на адной сцэне з найлепшымі заходнімі джазменамі.

Некаторыя замежныя музыкі завіталі павіншаваць “Apple Tea” асабіста: у якасці гасцей выступіў Робэрт Маеўскі з Польшчы ды экс-саксафаніст “Apple Tea” Андрэй Матлін, які цяпер жыве ў з ЗША.

На імпрэзе ўзгадалі і гісторыю назвы “Яблычнай гарбаты” – яе прыдумалі цягам 20-ці хвілінаў перад выступам на адным з фестываляў.

Іншыя навіны: буйная выстава Сальвадора Далі адкрылася ў Мадрыдзе. У Нью-Ёрку прадаюць рэліквіі рок-н-ролу.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў