Еўразвяз увёў санкцыі супраць 158 чыноўнікаў


Такое рашэнне прыняла Рада міністраў замежных справаў Еўразвязу.
Акрамя візавых санкцыяў, будуць замарожаныя еўрапейскія рахункі прадстаўнікоў улады. У спісе асобаў, якіх закрануць візавыя і фінансавыя абмежаванні, – Аляксандр Лукашэнка, ягоныя старэйшыя сыны, палітыкі, міністры, кіраўнікі спецслужбаў і пракуроры, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных медыяў. Уезд забароняць не толькі на тэрыторыю 27 краінаў ЕЗ, але і партнёрскіх дзяржаваў, такіх як Турцыя, Нарвегія ці Ліхтэнштэйн. Санкцыі адменяць у выпадку вызвалення і апраўдання ўсіх палітвязняў.
Нагадаем, што раней абмяркоўвалася магчымасць эканамічных санкцыяў у дачыненні “Белнафтахіму” і выключэння Беларусі з праграмы “Усходняе партнёрства”.
Замест гэтага, акрамя візавых абмежаванняў, заблакуюць рахункі беларускіх чыноўнікаў у Еўропе. Рада Еўразвязу вырашыла не ўводзіць санкцыяў супраць міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава. Такім чынам ЕЗ пакідае сабе прастору для дыялогу з беларускім рэжымам.
Belsat.eu
Стужка навінаў