Уладзімір Някляеў падаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам


Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў стаў першым прэтэндэнтам ад апазіцыі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, які падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Сёння – перадапошні дзень, калі Цэнтрвыбаркам прымае дакументы. У ініцыятыўную групу Някляева ўвайшлі 2 575 чалавек. Не выключана, што заўтра палітык перадасць у ЦВК дадатковы спіс з прыкладна 150 асобаў. Паводле Някляева, да яго пастаянна звяртаюцца людзі з просьбаю прыняць іх у ініцыятыўную групу.

Паводле беларускага выбарчага заканадаўства, балатавацца на пасаду прэзідэнта можа чалавек, які 10 гадоў перад выбарамі жыў на тэрыторыі Беларусі. Уладзімір Някляеў напрыканцы 1990-х гг. нейкі час жыў у Польшчы і Фінляндыі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што камісія будзе вывучаць гэтыя абставіны. Яна адзначыла, што пацверджаннем сталага пражывання ёсць прапіска.

Прэс-служба кампаніі «Гавары праўду!» паведамляе, што яе лідар мае менскую прапіску з 1961 г. Калі ініцыятыўную групу не зарэгіструюць, Уладзімір Някляеў гатовы адстойваць свае правы ў судзе.

Чакаецца, што сёння дакументы ў ЦВК падасць другі прэтэндэнт ад апазіцыі – эканаміст Яраслаў Раманчук.

belsat.eu

Стужка навінаў