Дзе жыве Бакіеў?


Пакуль Кыргызстан чарговы раз беспаспяхова спрабуе дамагчыся экстрадыцыі экс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева з Менску разам з яшчэ 50 асобамі. Сярод іншых – Курманбек Бакіеў і ягоныя родзічы, якія таксама могуць хавацца ў Менску. Неаднаразова на вуліцах беларускай сталіцы бачылі брата былога прэзідэнта і кіраўніка ягонай аховы Джаныбека Бакіева.

{movie}Дом Бакіева? (аматарскае відэа)|right|10402{/movie}

Бішкек спрабуе дамагчыся выдачы Бакіева з красавіка 2010 года, аднак улады Беларусі ўвесь час адмаўляюць. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, палітык жыве пад Раўбічамі. Да нас трапіла відэа: на ім – дом, які, паводле чутак, каштаваў экс-прэзідэнту $ 1 млн.

Пасля змены ўлады ў Кыргызстане ў красавіку 2010 года Бакіеў выехаў з краіны і атрымаў прытулак у Беларусі. Пры тым, што супраць экс-прэзідэнта ў самім Бішкеку завялілі шэраг крымінальных справаў. Палітык фігуруе ў якасці абвінавачанага паводле справы аб масавых расстрэлах дэманстрантаў у траўні 2010 года.

Сяргей Марчык, belsat.eu

Стужка навінаў