Беларусь узгадвае самую буйную ў гісторыі чалавецтва тэхнагенную катастрофу


https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/fhlK7n_s8ls
Дэмакратычная грамадскасць краіны адзначыць угодкі аварыі на ЧАЭС традыцыйным “Чарнобыльскім шляхам”. Менскія ўлады дазволілі выкарыстоўваць на акцыі сцягі, транспаранты і расцяжкі.

Збор удзельнікаў абвешчаны а 18:30 каля кінатэатру “Кастрычнік”. Шэсце пачнецца а 19:00, а мітынг у парку Дружбы Народаў – а 20.00. Пасля гэтага плануецца ўскласці кветкі да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай.

Галоўнае патрабаванне “Чарнобыльскага шляху–2013” – адмена будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі. Як заяўляюць арганізатары акцыі, рашэнне аб будаўніцтве АЭС прынялі недэмакратычным шляхам, што робіць яго нелегітымным, а будаўніцтва гэтага небяспечнага аб’екту адбываецца ў спешцы, з парушэннямі заканадаўства і будаўнічых нормаў.
{movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра падрыхтоўку да “Чарнобыльскага шляху-2013″|right|10397{/movie}
Апрача адмены будаўніцтва АЭС удзельнікі “Чарнобыльскага шляху” будуць патрабаваць аднаўлення дзейнасці Закону аб сацабароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, праўдзівай і поўнай інфармацыі пра наступствы катастрофы, а таксама рэальнай магчымасці дазіметрычнага кантролю спажывецкіх тавараў і навакольнага асяроддзя.

Тым часам улады плануюць увесці ў гаспадарчы абарот прыкладна 40 тысяч гектараў зямель, забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС. Землі, што разглядаюцца для ўводу ў гаспадарчы абарот, пераважна ляжаць у поймах рэк. Таму перавага будзе аддавацца арганізацыі на іх пашаў, а не выкарыстанню пад раллю.

Ва ўгодкі чарнобыльскай трагедыі “Белсат” пакажа а 16.40 дакументальны фільм “Белы ветразь над Прыпяццю”, а пазней, а 21.45 стужку “Чарнобыльскія званы”.
{movie}Угодкі чарнобыльскай трагедыі на “Белсаце”. Трэйлер |right|10399{/movie}
МЯ., belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары