Зомбі-вяселле: укус з пацалункам ды торт з «мазгамі»


Пара брытанцаў здзейсніла сваю мару, зладзіўшы тэматычнае вяселле ў стылі зомбі.

Джэніфэр Джоўнз (Jennifer Jones) і Роб Блэкмар (Rob Blackmore) – аматары камп’ютарных гульняў пра зомбі. Сваё вяселле яны адмыслова прызначылі на дзень выхаду ў продаж новай гульні «Dead Island Riptide».

Пачаткова пара меркавала пажаніцца на Гэлаўін, каб вяселле сталася сапраўдным святам жахаў, але пазней маладыя людзі падумалі, што найлепшаю нагодаю для іхнага шлюбу будзе выхад новай геймерскай забавы.

{movie}Зомбі-вяселле ў Вялікай Брытаніі |right|10395{/movie}

На імпрэзу ў цэнтры Лондану маладыя запрасілі каля 250 гасцей, большасць з якіх – такія ж аматары камп’ютарных гульняў, як і пашлюбленыя. Падчас цырымоніі граў мексіканскі зомбі-ансамбль, госці скаштавалі адмысловы торт з упрыгожаннем у выглядзе чалавечых мазгоў, а самі маладыя не толькі цалаваліся, але і з жарсцю кусалі адно аднаго.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў