Ці гатовыя адстойваць свае правы пры дапамозе страйку?


Бараніць свае правы працоўным у Беларусі цяжка, але, як паказваюць нешматлікія прыклады, магчыма. Гэтак, сёння стала вядома, што кіраўніцтва барысаўскага рынку спужалася толькі адной пагрозы страйку гандляроў і зменшыла павышэнне арэнднай стаўкі з 102 % да 60 %.

{movie}Ці гатовыя адстойваць свае правы пры дапамозе страйку?|right|10378{/movie}

Таксама варта ўзгадаць падобную перамогу прадпрымальнікаў гомельскага рынку “Сакрэт”. Там тым, хто насмеліўся адстойваць свае правы, павялічылі арэндную стаўку толькі на 10 % і нават знізілі камунальныя плацяжы.

“Белсат” запытаў жыхароў Магілёва, ці гатовыя яны страйкаваць, каб абараніць свае правы на працы.

Падрабязнасці – у відэаапытанні.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў