Бел-чырвона-белыя кветкі ў чарнобыльскай зоне


Сябры Партыі БНФ усклалі кветкі ды запалілі знічы ля памятных камянёў па ліквідаваных вёсках Магілёўшчыны.



Актывісты Партыі БНФ пабывалі на месцы зруйнаваных з-за высокага ўзроўню радыяцыі ў 1990-я гады вёсках паабапал шашы Чэрыкаў–Касцюковічы.

У паездцы ўзялі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, сябра сойму з Магілёўскай вобласці Зміцер Салаўёў, кіраўнік партыйнай арганізацыі ў Касцюковічах Мікола Малахаў, кіраўнік Чэрыкаўскай арганізацыі Партыі БНФ Сямён Панізоўцаў, а таксама іншыя партыйцы з Менску, Магілёва, Чэрыкава і Касцюковічаў.

Актывісты прыбралі тэрыторыю каля памятных камянёў, усталяваных на месцах, дзе раней былі вёскі Вепрын (колькасць жыхароў – 1 028), Чудзяны (колькасць жыхароў – 323), Малінаўка (колькасць жыхароў – 364) і Новамалінаўка. Камяні на месцы былых вёсак сябры Партыі БНФ упрыгожылі бел-чырвона-белымі стужкамі ды кветкамі.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў