«Белсат» віншуе Зінаіду Бандарэнку з днём народзінаў!


Ейны голас пазнаюць нават тыя, хто не ведае яе прозвішча. Зінаіда Бандарэнка для мільёнаў беларусаў – гэта перадусім голас.

Легендарная дыктарка, народная артыстка Беларусі палічыла за лепшае сысці з публічнага тэлебачання, якое было для яе жыццём, чымся супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі. «Белсат» удзячны лёсу за тое, што сёння Зінаіда Бандарэнка вучыць майстэрству вядоўцаў і журналістаў нашага тэлеканалу.

{movie}Дакументальныя цыклы “Белсату”: Зінаіда Бандарэнка|right|10375{/movie}

У 2011 г. спадарыня Бандарэнка напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прасіла вызваліць палітвязняў. Сёлета, слухаючы яе, удзельнікі агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Менску пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў