Палессе: Вяскоўцы начуюць у лесе з козамі і пішуць лісты Лукашэнку


З прычыны інтэнсіўнай паводкі на Палессі мясцовае насельніцтва змушанае ратаваць самае каштоўнае са сваіх хатаў ды лецішчаў. У праграме «Маю права» – сюжэт пра вяскоўцаў, што ратуюцца ад стыхіі.

{movie}Паводка на Палессі|right|10371{/movie}

Сям’я Кашэвічаў ратуе з лецішча самае каштоўнае – коз. Дзеля жывёлінаў яны нават у лесе начуюць – ля вогнішча. «Ноччу халадно, але што рабіць? А было ж увогуле 10 градусаў і мароз быў», – гаворыць спадарыня Ганна.

Уладальнікі лецішчаў мяркуюць, што такіх наступстваў паводкі можна было б пазбегчы. «У савецкія часы ледаколы плавалі – з Гомля і Мазыра. А цяпер простыя людзі нікому не патрэбныя. Званілі ў МНС, а яны адказваюць: не замінайце працаваць!» – скардзяцца мясцовыя жыхары.

У мазырскім аддзяленні МНС тлумачаць наступствы стыхіі незвычайнаю прыроднаю з’яваю ды запэўніваюць, што цяпер узровень вады спадае.

Людзі пішуць скаргі да мясцовых уладаў і нават у Менск – да Аляксандра Лукашэнкі. Ці ёсць шанец, што іхныя галасы будуць пачутыя і ці могуць вяскоўцы атрымаць кампенсацыю? Глядзіце сюжэт у праграме «Маю права».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў