«ДАХ» паехаў! У Менску стартаваў фестываль творчых эксперыментаў


Фестываль беларускага мастацтва, які пачаўся ў Нямеччыне і толькі пасля пераехаў у Менск. Ён жа – бадай што адзіная імпрэза, якую пазіцыянуюць як свята саверсізму ды іг-дра-сілізму – рухаў, якія сеяць разумнае, добрае і вечнае, пры гэтым аб’ядноўваючы час і прастору. Напярэдадні ў сталіцы распачаўся фестываль “Дах-Крах” ХХ, які традыцыйна збярэ дзясяткі перформераў, фатографаў і музыкаў, а таксама – тысячы гледачоў.
{movie}Агляд падзеяў культуры (23.04.2013)|right|10362{/movie}
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў фестывальныя дні будуць праходзіць музычныя канцэрты і перформансы, тэатральныя выступы, кінапаказы і літаратурныя імпрэзы.З жывапісу на імпрэзе прэзентавалі працы бадай што самага вядомага сучаснага беларускага мастака ў замежжы – Алеся Родзіма.

„ДАХ” нарадзіўся яшчэ ў 2001-ым годзе ў Берліне ў арт-сядзібе “Тахэлес” і стаў найбуйнейшаю выставаю беларускага мастацтва па-за межамі нашай краіны.

МАРЦІН РАЙТЭР, МАСТАК, НЯМЕЧЧЫНА:
„Гэта фестываль не класічнага мастацтва, ён нестандартны, не падобны да іншых. Ён аб’ядноўвае пад сабою мноства культураў – не толькі беларускую і нямецкую творчасць”

Далучыцца да міжнароднай эксперыментальнай творчасці можна да сярэдзіны траўня. Арганізатары абяцаюць падарыць наведнікам сапраўдную творчую вясну!

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. У ЗША выпусцілі комікс пра жыццё Мэрылін Манро.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

https://youtu.be/9gtvruUKPW0

Глядзі таксама
Каментары